Кіраўніцтва раёна павіншавала ветэранаў і жыхароў Глыбоччыны з Днём Перамогі
Паважаныя ветэраны і жыхары Глыбоччыны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!
Дзень Перамогі – гэта гістарычная дата для кожнага беларуса, якая з’яўляецца самым яркім пасведчаннем сілы духа, незгінальнай стойкасці і мужнасці нашага народа.
Гэты дзень стаў для ўсіх сімвалам нацыянальнай гордасці і велічы Радзімы. Ніколі не будзе аддадзена забыццю мужнасць і самаахвярнасць нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў, дзякуючы якім была здабыта Вялікая Перамога.