Паважаныя жыхары Глыбоччыны! Ад імя кіраўніцтва раёна віншуем вас з Днём сям’!

Вернуться назад
5 Просмотров

 

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя кіраўніцтва раёна віншуем вас з Днём сям’!

Сям’я – гэта не толькі невычэрпная крыніца душэўнага цяпла для кожнага чалавека, але і скарбніца лепшых нацыянальных і культурных традыцый. Яна служыць злучным звяном паміж пакаленнямі, іграе ключавую ролю ў працэсе фарміравання асобы.

Моцная, дружная, шчасная сям’я з’яўляецца асновай грамадства і дзяржавы. І чым больш будзе такіх сем’яў, тым багацей і мацней стане наш раён, наша краіна.

У гэты дзень асаблівыя словы падзякі – шматдзетным сем’ям і сем’ям з прыёмнымі дзецьмі. Дзякуй вам за шчодрасць душы, цярпенне і нястомную бацькоўскую працу!

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, сямейнага шчасця і дабрабыту. Няхай у кожнай сям’і пануюць любоў і павага. Няхай звонкія дзіцячыя галасы прыносяць радасць, а мудрыя парады старэйшага пакалення дапамагаюць захаваць сямейнае шчасце.

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

88926440
бронировать дом охотника