Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з самым урачыстым і шануемым святам – Днём Перамогі!

Вернуться назад
20 Просмотров

 

 

 

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з самым урачыстым і шануемым святам – Днём Перамогі!

У гэтым свяце – гісторыя нашай краіны, боль страт, якая жыве ў кожнай сям’і, гонар за нашу Радзіму, перамогу і наш народ, які праявіў самаадданасць і мужнасць у ваенны час.
Гэтая перамога дала нам магчымасць мірна жыць, працаваць, любіць, радавацца дзецям і ўнукам.

Мы схіляем галовы перад доблеснымі франтавікамі і працаўнікамі тылу за іх бясцэнны ўклад у Перамогу, за пасляваенны гераізм у аднаўленні народнай гаспадаркі.

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца наказам для будучых пакаленняў берагчы мір, захоўваць яго як самы вялікі здабытак.

У гэты святы для нас дзень жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, любовi блізкіх і родных людзей, упэўненасці ў заўтрашнім дні і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам Беларусі!
 

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
 
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

88926440
бронировать дом охотника